4 траўня 2024, Субота, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэскія еўрамайданаўцы адбілі атаку сепаратыстаў

9
Адэскія еўрамайданаўцы адбілі атаку сепаратыстаў

Чатырох з дзесяці нападнікаў удалося затрымаць.

У Адэсе ля помніка Дюку Рышэлье, дзе традыцыйна праходзяць акцыі мясцовага Еўрамайдану, на актывістаў напалі блізу 10 маладзёнаў з імперскім сцягам і дубінкамі. Пра гэта паведамляе Левы Бераг.

Яны распылілі газавы балончык на еўрамайданаўцаў, аднак тыя не збянтэжыліся, атаку адбілі і змаглі затрымаць чатырох нападнікаў. У аднаго з іх знайшлі пісталет. Правакатараў забрала міліцыя. Да помніка падцягнуліся блізу 150 сябраў "Правага сектара". Туды ж прыйшла з Кулікова поля (лагера адэскага Антымайдану) калона сепаратыстаў.

Развязваць канфліктную сітуацыю дапамаглі перамовы. Прадстаўнікі "Правага сектара", самаабароны і "Свабоды" падрыхтаваліся да бойкі. Аднак сітуацыя развязалася мірна. Некалькі перамоўцаў ад антымайдану падышлі да Дюка, дзе пагутарылі з еўрамайданаўцамі. Праз некаторы час бакі разышліся.

Фота: vesti.ua

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках