4 траўня 2024, Субота, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаную у выбуху КДБ віцебку прысудзілі да 4,5 гадоў турмы

8
Абвінавачаную у выбуху КДБ віцебку прысудзілі да 4,5 гадоў турмы

Пакаранне жыхарка Віцебска будзе адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Выбух адбыўся ўвечары 11 лістапада 2012 года. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў; было пашкоджана два акны ў будынку УКДБ, нагадвае БелаПАН.

Падчас агляду месца здарэння былі канфіскаваныя шматлікія фрагменты бляшанкі з-пад энергетычнага напою, клейкай стужкі ды іншыя рэчавыя довады. Праведзеныя экспэртныя даследаванні і следчыя дзеянні дазволілі зрабіць выснову аб палавой прыналежнасці падазраванага і наяўнасці ў яго або яго блізкіх пэўнага захворвання. У выніку праведзенай працы ў поле зроку следчых трапіла жыхарка Віцебска 1970 нараджэння. На месцы яе жыхарства быў праведзены ператрус. Следчымі УСК Беларусі Віцебскай вобласці і аператыўнымі супрацоўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама былі выяўленыя і канфіскаваныя: напаўагульны сшытак з запісамі ад рукі аб выбуховых рэчывах і іх суадносінах, спосабах вырабу выбуховых сумесяў і ўклейка з газетных выразак пра рознага роду выбухі, у тым ліку аб выбуху ля адміністрацыйнага будынка УКДБ Рэспублікі Беларусь Віцебскай вобласці; некалькі аналагічных канфіскаваных падчас агляду месца здарэння самаробных выбуховых прылад, упакаваных у слоік з-пад энергетычнага напою і піва; блізу ста петард, у тым ліку разукамплектаваныя; пнеўматычны пісталет; палімерныя бутэлькі; клейкая стужка; сыпкія рэчывы рознай этымалогіі, у тым ліку салетра, а таксама іншыя прадметы, падобныя да тых, што былі канфіскаваныя падчас агляду месца здарэння.

Гэта дазволіла прыцягнуць віцебку ў якасці абвінавачванай. 20 лютага 2013 следчыя органы заявілі пра раскрыццё злачынства.

Жанчына раней ужо была асуджаная за пашкоджанне маёмасці, хуліганства і крадзяжы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках