3 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антытэрарыстычная аперацыя ў Харкаве: цэнтр горада перакрыты

45
Антытэрарыстычная аперацыя ў Харкаве: цэнтр горада перакрыты

(абноўлена) Затрыманыя 70 сепаратыстаў.

Праваахоўныя органы правялі ў Харкаве антытэрарыстычную аперацыю. 70 чалавек затрыманыя па падазрэнні ў сепаратызме. Кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў адзначыў, што аперацыя праводзілася без прымянення агнястрэльнай зброі.

Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Харкаў. Пачалася антытэрарыстычная аперацыя. Цэнтр горада перакрыты. Як і станцыі метро. Не хвалюйцеся. Завершым - адкрыем», - напісаў Арсэн Авакаў.

Ужо праз 12 хвілін ён дапоўніў інфармацыю.

«Будынак Харкаўскай АГА зноў зачышчаны ад тых, хто падпалілі ноччу і захапілі будынак. Арыштавана каля 70 сепаратыстаў», - заявіў ён.

Авакаў адзначыў, што аперацыя праводзілася без прымянення агнястрэльнай зброі.

Як вядома, Харкаўская АГА была занятая па-прарасейску настроенымі сіламі ў нядзелю 6 красавіка, вечарам. Яны, у прыватнасці, патрабуюць рэферэндуму аб федэралізацыі Украіны. Пасля гэтага будынак быў вызвалены, аднак сёння ноччу прарасейскія актывісты зноў змаглі ўварвацца ўнутр і заняць першы паверх.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках