3 траўня 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Луганскам затрымалі аўто са зброяй

5
Пад Луганскам затрымалі аўто са зброяй

Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі спецыяльную абарону і зброю з аўтамабіля ў 4 жыхароў Луганска.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў у вобласці.

Паводле яе дадзеных, на трасе "Луганск - Аэрапорт" работнікамі ўзмоцненага нарада міліцыі для праверкі быў спынены аўтамабіль "Лада", якім кіраваў 32-гадовы жыхар Луганска.

У аўтамабілі знаходзіліся яшчэ трое луганчан - двое 35-гадовых і адзін 50 гадовы мужчына.

У багажніку аўтамабіля праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі адгазнікі, 2 гумовыя палкі, 2 бронекамізэлькі, сапёрную лапатку, 2 нажа, пісталетную кабуру, 2 траўматычных пісталета, 2 каскі вайсковыя і адну міліцэйскую.

Усе былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі. Канфіскаваныя прадметы накіраваныя на даследаванне. Дадзены факт зарэгістраваны, праводзіцца праверка.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Пазней стала вядома пра захоп пакоя са зброяй у будынку СБУ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках