3 траўня 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты Пуціна» перакрылі цэнтр Луганска барыкадамі

6

У той жа час, у горад прыбылі спецпадраздзяленні міліцыі з іншых рэгіёнаў Украіны.

Прарасейскія актывісты каля будынка ўпраўлення СБУ ў Луганску працягваюць умацоўваць барыкады, пра гэта ў аўторак, 8 красавіка, паведамляе Луганскае выданне Восточный вариант.

У прыватнасці, «абарончая» загарода ў выглядзе шын і цэглы «разраслася» да гандлёвага цэнтра ГУМ, захапіўшы тратуар амаль да самага ўваходу, а таксама ўсю праезную частку да сквера Памяці. Паведамляецца, што маніфестантаў ужо сабралася каля 400 чалавек. Па іх словах, іх толькі што папярэдзілі пра магчымыя правакацыі. У актывістаў ёсць «афіцыйная інфармацыя» пра «новых людзей» сярод іх. Таму «аднадумцаў» заклікалі прыводзіць на мітынг толькі правераных і знаёмых.

У аўторак раніцай, 8 красавіка, мітынгоўцы плануюць правесці акцыю пратэсту каля будынка Луганскага аблсавета. Пры гэтым, у Луганск прыбылі спецпадраздзяленні міліцыі з іншых рэгіёнаў Украіны.

Раней паведамлялася, што праваахоўнікі вызвалілі Харкаўскую АГА. Данецкую пакуль утрымліваюць прарасейскія баевікі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках