3 траўня 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар»: МЗС Расеі сядзіць на цяжкіх наркотыках

10
«Правы сектар»: МЗС Расеі сядзіць на цяжкіх наркотыках

Таму расейскім дыпламатам усюды мрояцца члены ўкраінскай арганізацыі.

На ўсходзе Украіны няма байцоў "Правага сектара", але калі ўкраінскі ўрад папросіць, яны гатовыя дапамагчы. Пра гэта заявіў кіраўнік інфа-цэнтра партыі Барыслаў Бяроза ў інтэрв'ю Gordonua.com.

"Калі людзі прымаюць цяжкія наркотыкі, рана ці позна гэта ўплывае на іх мозг. Вось і МЗС Расеі ўсюды мроіцца "Правы сектар". Ведаеце, як у адным фільме было: "Ты сусліка бачыш? Не? А ён ёсць!". Гэта галюцынацыі, выкліканыя цяжкімі наркотыкамі", - перакананы Бяроза.

Кіраўнік інфа-цэнтра настойвае, што на ўсходзе Украіны няма прадстаўнікоў "Правага сектара", але калі ўкраінскі ўрад папросіць аб дапамозе, нацыянальная партыя абавязкова пагодзіцца.

"У дадзены момант нашых хлопцаў там няма. У выпадку, калі ўкраінскі ўрад папросіць, "Правы сектар" акажа дапамогу ўсімі магчымымі сродкамі. Але пакуль наш урад спраўляецца сам", - падкрэсліў Бяроза.

Сітуацыя на ўсходзе Украіны абвастрылася ў нядзелю 6 красавіка, калі сепаратысты ў Луганску, Данецку і Харкаве пачалі захопліваць адмінбудынкі.

Учора МЗС Расеі заявіў, што прарасейскія рухі ва Украіне нібыта "будуць душыць падраздзяленні ўнутраных войскаў, незаконнага ўзброенага фармавання "Правы сектар" і спецыялісты з амерыканскай ваеннай арганізацыі Greystone, пераапранутыя ў форму байцоў падраздзялення "Сокал".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках