3 траўня 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна папрасіла ў Славакіі доступ да яе газатранспартных сетак

Украіна папрасіла ў Славакіі доступ да яе газатранспартных сетак

Мінэнергавугля Украіны прапанавала стварыць мэтавую групу, задачай якой будзе выпрацоўка хутчэйшага і таннага варыянту рэверсных паставак.

Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны звярнулася да Славацкай Рэспублікі з просьбай арганізаваць празрысты разгляд магчымасцяў доступу да газатранспартных сетак, якія належаць славацкаму аператару Eustream, перадае УНІАН.

"Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны вітае і падтрымлівае станоўчае стаўленне Міністэрства эканомікі Славацкай Рэспублікі па арганізацыі паставак газу з краін ЕЗ ва Украіну праз тэрыторыю Славакіі", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ўкраінскі бок таксама вітаў бы пацверджанне гэтай пазіцыі рэальнымі крокамі, накіраванымі на арганізацыю рэверснага патоку прыроднага газу ва Украіну ці арганізацыю паставак па схеме замяшчэння. У міністэрстве падкрэслілі, што ўкраінскі бок таксама падтрымлівае стандартны падыход у прадастаўленні доступу еўрапейскім трэйдарам да газатранспартнай сеткі Славацкай Рэспублікі ў адпаведнасці з нормамі ЕЗ. "Нават прымаючы пад увагу важнасць і неардынарнасць існуючага моманту, мы не патрабуем ніякага асаблівага падыходу да вырашэння гэтага пытання", - гаворыцца ў паведамленні.

"Адначасова, усведамляючы паўнату адказнасці нашых урадаў за стабільнае і надзейнае забеспячэнне прыродным газам спажыўцоў як Украіны, так і ЕЗ, мы просім арганізаваць празрысты разгляд магчымасцяў доступу да газатранспартных сетак, якія належаць Eustream, - падкрэсліваецца ў паведамленні. - Мы, як ніхто іншы, зацікаўленыя ў тым, каб не марнаваць час. Украінскі бок шматкроць прапаноўваў пачаць разгляд усіх наяўных тэхнічных магчымасцяў для арганізацыі паставак з кампрэсарнай станцыі Вельке Капушаны. Таму мы не можам пагадзіцца з высновай славацкага боку аб адсутнасці зацікаўленасці наведаць гэтую кампрэсарную станцыю. Наадварот, прапанова непасрэдна прапрацаваць магчымасці паставак менавіта на газакампрэсарнай станцыі Вельке Капушаны, а таксама на станцыі Ужгарад неаднаразова адрасавалася славацкамк боку".

Мінэнергавугля таксама прапанавала стварыць мэтавую групу, у тым ліку пры ўдзеле прадстаўнікоў Еўракамісіі, задачай якой будзе выпрацоўка хутчэйшага і таннага варыянту рэверсных паставак. Акрамя таго, міністэрства паказвае славацкаму боку на тое, што не мае прынцыповых пярэчанняў супраць падпісання мемарандума аб рэверсных пастаўках. "Просім разглядаць гэты зварот як пацвярджэнне гатоўнасці неадкладна, пачынаючы з 8 красавіка бягучага года, пачаць сумесную працу спецыялістаў непасрэдна на станцыях Вельке Капушаны і Ужгарад", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках