3 траўня 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр 104-ы баец Нябеснай сотні

7
Памёр 104-ы баец Нябеснай сотні

На лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Кіева знаходзіцца яшчэ 111 чалавек.

Колькасць загінулых у выніку акцый пратэстаў ва Украіне дасягнула 104 чалавек, паведаміла ў аўторак, 8 красавіка, прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.

«Паводле аператыўных дадзеных з 30 лістапада 2013 года загінула і памерла на тэрыторыі Украіны 104 чалавекі», - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 06.00 аўторка, 8 красавіка, з 18 лютага з месца абвастрэння сутыкненняў у цэнтры Кіева да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі і ўстаноў аховы здароўя сталіцы па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1726 пацярпелых, 1149 з іх былі шпіталізаваныя.

На лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Кіева па стане на 8 красавіка 2014 года знаходзіцца 111 чалавек.

За апошнія суткі па медыцынскую дапамогу да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі звярнулася 14 чалавек, 11 з іх шпіталізаваныя, адбыўся адзін смяротны выпадак.

20 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 103-га загінулага змагара Нябеснай сотні.

Фота: obozrevatel.com

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках