3 траўня 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Данецка: Сепаратысты патрабавалі аддаць тралейбус на барыкады

4

Акрамя таго, расейскія баевікі перакрылі газазабеспячэнне ў адным з раёнаў горада.

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Данецкам гарсавеце мэр Данецка Аляксандр Лук'янчанка заявіў, што ў апошні час радыкалы спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Данецку, піша segodnya.ua.

"Так учора апоўначы невядомыя перакрылі газазабеспячэнне 14 шматпавярховых дамоў у Калінінскім раёне. Без газу засталіся 482 кватэры. Да 19:00 газазабеспячэнне ўдалося аднавіць. Засаўка знаходзіцца на вышыні 5,5 метраў і без падручных сродкаў зачыніць яе немагчыма. Міліцыя кваліфікуе гэты інцыдэнт як хуліганства", - адзначыў мэр.

Акрамя таго, па словах мэра, кожную ноч на вуліцах горада гараць аўто. На стаянках у дварах, пад адкрытым небам стаяць 150 тысяч аўтамабіляў.

"Таксама ўчора ў 15:00 у Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне па вуліцы Шчорса прыйшлі 20 чалавек у масках і запатрабавалі, каб ім далі тралейбус для барыкад. Пытанне ўдалося вырашыць - кіраўніцтва ТТУ сказала людзям, што за рулём тралейбусаў звычайна жанчыны, і гэта пераканала адмовіцца ад ідэі", - распавёў Лук'янчанка.

Нагадаем, 6 красавіка сепаратысты захапілі Данецкую абладміністрацыю. Мітынгоўцы зачыталі рэзалюцыю, у якой запатрабавалі неадкладнага склікання пазачарговай сесіі Данецкага аблсавета і прыняцця ёю рашэння аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расеі, і абвясцілі аб стварэнні "Данецкай народнай рэспублікі".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках