3 траўня 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія баевікі ў Луганску захапілі 22 закладніка

10
Расейскія баевікі ў Луганску захапілі 22 закладніка

На тэрыторыі ўпраўлення СБУ ў Луганскай вобласці знаходзяцца каля 40 супрацоўнікаў расейскіх спецслужбаў з вялікім арсеналам зброі.

Сепаратысты, якія знаходзяцца на тэрыторыі ўпраўлення СБУ ў Луганску, трымаюць у закладніках 22 супрацоўніка СБУ і мірных грамадзян. Пра гэта падчас пленарнага пасяджэння Вярхоўнай Рады заявіў народны дэпутат Алег Ляшко, піша liga.net.

Ляшко, які вярнуўся з Луганска, адзначыў, што сярод захопнікаў будынка, акрамя былых вайскоўцаў і афганцаў, знаходзяцца каля 40 супрацоўнікаў расейскага ГРУ. Яны размінавалі і захапілі зброевую ўпраўлення СБУ. У руках сепаратыстаў аказалася 1000 аўтаматаў, 28 снайперскіх вінтовак, 3 буйнакаліберных кулямёта, 200 гранат, 18 гранатамётаў. "Цяпер ва ўпраўленні СБУ ў Луганску знаходзяцца не мірныя грамадзяне, а тэрарысты, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны", - заявіў народны дэпутат.

Па словах Ляшко, адначасовы захоп аблдзяржадміністрацыі, адначасовае абвяшчэнне сепаратысцкіх рэспублік у трох усходніх рэгіёнах і іх рашэння аб уваходжанні ў склад Расеі сведчыць пра спланаванасць такіх дзеянняў звонку. "Толькі сляпы не ўбачыць каардынацыі гэтых дзеянняў адным цэнтрам. Гэта праца расейскіх спецслужбаў. Зараз яны дзейнічаюць шляхам дыверсійна-падрыўной працы", - заявіў Ляшко.

Ён таксама абвінаваціў шэраг народных дэпутатаў Партыі рэгіёнаў ад Луганскай вобласці ў падтрымцы сэпаратыстаў. "Ціханаў, Мядзянік, Гарохаў, Яфрэмаў. Ніхто з іх не заявіў пра непрымальнасць такіх дзеянняў", - сказаў Ляшко. Ён запатрабаваў ад рэгіяналаў заклікаць захопнікаў скласці зброю.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках