3 траўня 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Данецкая рэспубліка» не пратрымалася і дня

13
«Данецкая рэспубліка» не пратрымалася і дня

Сепаратысты Данбаса адмянілі сваё рашэнне аб абвяшчэнні незалежнасці «Данецкай рэспублікі».

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Камітэта патрыятычных сіл Данбаса.

"У сувязі з падзеямі апошніх дзён у КПСД паступалі шматлікія звароты грамадзян з заявамі аб іх нязгодзе са стварэннем Данецкай рэспублікі і абвяшчэннем аб яе далучэнні да суседняй дзяржавы, а таксама з правядзеннем рэферэндуму без адпаведнай нарматыўнай базы", - гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым Камітэт ужо 7 красавіка ў Данецку правёў Народныя зборы на якіх было прынятае рашэнне:

"1. Адмяніць рашэнне аб стварэнні Данецкай рэспублікі. 2. Забараніць правядзенне любых рэферэндумаў на тэрыторыі Данецкай вобласці да стварэння адпаведнай прававой базы. 3.Прызнаць незаконнымі заявы аб аддзяленні Данецкай вобласці ад Украіны і захаваць рэгіён у складзе незалежнай Украінскай дзяржавы", - паведамілі ў КПСД.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны. У панядзелак сепаратысты ў Данецку абвясцілі стварэнне так званай "Данецкай рэспублікі".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках