3 траўня 2024, Пятніца, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ адкрые доступ у архівы КДБ

13
СБУ адкрые доступ у архівы КДБ

З алічбаванымі матэрыяламі савецкай спецслужбы можна азнаёміцца ў Інфармацыйна-даведачнай зале Архіва СБУ.

Дзяржаўны архіў Службы бяспекі Украіны зробяць адкрытым для грамадзян і гісторыкаў, каб можна было лепш даследаваць злачынствы савецкага мінулага, заявіў новы кіраўнік Архіва СБУ Ігар Кулік падчас круглага стала, паведамляе УНН 8 красавіка.

"За асноўную мэту мы ставім забеспячэнне максімальна шырокага доступу і адкрытасць да дакументаў усіх заяўнікаў. Архіў павінен працаваць не на сябе, а для грамадзян", - заявіў ён.

Ён таксама паведаміў, што цяпер прадастаўлены дазвол на бесперашкоднае капіраванне ўласнымі сродкамі яшчэ неалічбаваных дакументаў.

"Даследнікаў мы просім пакідаць нам копіі, такім чынам будзе хутчэй напаўняцца наша электронная база", - адзначыў ён.

З алічбаваныя матэрыяламі можна азнаёміцца штодня з 14:00 да 17:00 у Інфармацыйна-даведачнай зале Архіва СБУ на вуліцы Ірынінскай, 8.

"Мы павінны стварыць магчымасці для ахвяраў рэпрэсій і іх сем'яў максімальна зручна і проста знайсці інфармацыю пра мінулае. Наступны прыярытэт - спрыяць даследаванню белых плям у гісторыі, абапіраючыся на максімальна шырокую базу дакументаў, маючы магчымасць іх параўнаць і верыфікаваць", - дадаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках