3 траўня 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Крыма сыходзяць украінскія і міжнародныя сеткі крам

6
З Крыма сыходзяць украінскія і міжнародныя сеткі крам

"Інтэртоп" і Inditex адмовіліся ад бізнесу на акупаванай тэрыторыі.

Украінскія і міжнародныя сеткі крам і рэстаранаў згортваюць свой бізнес у Крыме.

Сярод іх - "Інтэртоп" (кіеўскі холдынг MTI), Inditex (сеткі Zara, Bershka, Pull&Bear, Stradivarius, Massimo Dutti і Oysho), "Сушыя", "Ашан", піша газета "Капитал".

Напрыклад, у MTI вырашылі зачыніць пяць крам "Інтэртоп" на паўвостраве, а Inditex не адчыніў свае крамы ў сімферопальскім гандлёва-забаўляльным цэнтры "Меганом". Кампанія паспела завезці калекцыі ў свае гандлёвыя кропкі, але потым іх вывезла.

Гендырэктар "Сушыя" Раман Раманчук заявіў, што кампанія разглядае магчымасць закрыцця двух рэстаранаў, якія зараз працуюць на паўвостраве. Па непацверджанай інфармацыі, закрыць сваю краму збіраецца і французская сетка "Ашан".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках