3 траўня 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсак НАТА: Расея стаіць на парозе сур'ёзнай гістарычнай памылкі

8
Генсак НАТА: Расея стаіць на парозе сур'ёзнай гістарычнай памылкі

Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн лічыць, што Расея зробіць сур'ёзную памылку, калі вырашыць умяшацца ў сітуацыю на ўсходзе Украіны.

"Калі Расеі вырашыцца на далейшае ўмяшанне, то гэта будзе гістарычнай памылкай. Гэта вельмі моцна адаб'ецца на нашых адносінах з РФ і прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Масквы", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.

Генеральны сакратар НАТА таксама ў чарговы раз заклікаў расейскі бок да дээскалацыі сітуацыі ва Украіне, піша segodnya.ua.

Раней паведамлялася, што Расмусэн заклікаў Расею адступіць і адвесці войскі ад Украіны.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках