3 траўня 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеянні Пуціна ў Крыме спалохалі Назарбаева

16
Дзеянні Пуціна ў Крыме спалохалі Назарбаева

У Казахстане зробяць больш жорсткім пакаранне за сепаратызм.

За заклікі да незаконнай змены тэрытарыяльнай цэласнасці Казахстана па праекце новага Крымінальнага кодэкса прадугледжанае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе карэспандэнт Tengrinews.kz.

"Праектам Крымінальнага кодэкса ўводзіцца новы артыкул, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за сепаратысцкую дзейнасць. Будуць прызнаныя крымінальна-каральнымі дзеянні па закліках да незаконных, неканстытуцыйных зменаў тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Казахстан, дэзінтэграцыі", - распавяла ў інтэрв'ю журналістам начальнік упраўлення дэпартамента Генеральнай пракуратуры Арман Аяганава.

"Артыкул адносіцца да цяжкіх (злачынстваў) і па частцы першай прадугледжвае максімальную меру пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў. Калі гэтыя ж дзеянні будуць здзяйсняцца асобай з выкарыстаннем службовага становішча, то да 10 гадоў", - адзначыла яна.

Таксама яна ўдакладніла, што, так як Інтэрнэт прыроўнены да СМІ, гэты артыкул будзе распаўсюджвацца на прапаганду і публічныя заклікі, якія адносяцца да сепаратызму.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках