3 траўня 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын спаліў «ворага народа» жыўцом, абстраляўшы з агнямёта

67
Кім Чэн Ын спаліў «ворага народа» жыўцом, абстраляўшы з агнямёта

Новай ахвярай паўночнакарэйскага дыктатара апынуўся міністр грамадскай бяспекі.

Дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын жыўцом спаліў міністра грамадскай бяспекі О Сон Хона, абстраляўшы яго з агнямёта.

Як паведамляе The Daily mail са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ, чыноўніка камуністычнай краіны абвясцілі "ворагам народа", паколькі ён быў набліжаны да дзядзькі дыктатара - Чана Сон Тхэка. Кім Чэн Ын абвясціў, што "вораг народа" дапамог Тхэку ператварыць міністэрства грамадскай бяспекі ў асабістую ахову, піша ТСН.

Акрамя таго, ён нібыта хаваў выпадкі карупцыі ў КНДР. Пасля жорсткага пакарання Кім Чэн Ын распусціў міністэрства грамадскай бяспекі.

11 службовых асоб, якія ўзначальвалі розныя аддзелы ў міністэрстве, былі або расстраляныя, або адпраўленыя ў канцлагер.

Нагадаем, па загадзе Кім Чэн Ына, сям'я пакаранага раней дзядзькі кіраўніка КНДР Чан Сон Тхэка, была знішчаная.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках