3 траўня 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА дапаможа рэфармаваць войска Украіны

5
НАТА дапаможа рэфармаваць войска Украіны

Альянс дапаможа рэфармаваць абаронныя структуры і ўзброеныя сілы Украіны.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн, піша Інтэрфакс-Украіна.

"Еўрапейскі звяз можа ўнесці істотны ўклад, садзейнічаючы рэформе міліцыі і памежнай службы (Украіны). А НАТА ў сваю чаргу магла б дапамагчы рэфармаваць украінскія абаронныя структуры і ўзброеныя сілы, пра што мяне папрасілі ўкраінскія ўлады", - сказаў ён на семінары ў Парыжы, прысвечаным пытанню аб трансфармацыі НАТА.

На яго думку, "такое цеснае і скаардынаванае супрацоўніцтва паміж НАТА і Еўрапейскім звязам пайшло б на карысць Украіне". Ён лічыць, што гэта таксама стане дабром для Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У НАТА маюць намер працягнуць працаваць з Кіевам у рамках камісіі Украіна-НАТА, але не так, як раней, заявіў Расмусэн.

"Я чакаю, што адносіны з Украінай будуць працягвацца ў рамках камісіі Украіна-НАТА. Але нашы справы не будуць весціся, як раней», - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.

Генеральны сакратар НАТА нагадаў, што 1 красавіка было прынятае рашэнне ўмацаваць адносіны з Украінай.

"Разам з украінцамі мы вызначылі сферы, дзе мы маглі б умацаваць наша супрацоўніцтва", - сказаў ён, згадаўшы, у прыватнасці, абаронную рэформу, а таксама магчымасць паляпшэння ўзаемадзеяння ўкраінскіх узброеных сіл з сіламі НАТА.

"Мы ўхвалілі спіс ініцыятыў і ўжо пачалі іх рэалізоўваць з украінскім бокам", - дадаў Расмусэн.

Нагадаем, стала вядома, што НАТА закрывае шырокі доступ у штаб-кватэру ўсім работнікам місіі Расеі, за выключэннем амбасдара, яго намесніка і двух памочнікаў. Адпаведнае рашэнне апублікавана ў панядзелак у Брусэлі, яно ўступае ў сілу 8 красавіка 2014 года.

Фота: belvpo.com

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках