3 траўня 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны зняла кліп «Армия с народом» (Відэа)

8

Песня набірае папулярнасць у інтэрнэце.

Ваенна-музычны цэнтр Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны з Чарнігава прэзентаваў сваім калегам армейцам і прадстаўнікам СМІ сваё новае тварэнне -кліп на песню «Армия с народом» на словы афіцэра Акадэміі Сухапутных войскаў старэйшага лейтэнанта Івана Шарсцюка, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

На думку вайсковых музыкаў, такія песні сёння, як ніколі актуальныя. Бо ніякая зброя не зможа параўнацца са словам, якое ідзе ад сэрца.

- У гэтым кліпе сканцэнтраваная думка і воля ўсіх вайскоўцаў, і прыпеў гэтай песні павінен пастаянна гучаць у сэрцах як вайскоўцаў, так і ўсяго ўкраінскага народа, - распавядае начальнік Ваенна-музычнага цэнтра Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны падпалкоўнік Аляксандр Шаўчук.

Простая мелодыя і тэкст лёгка запамінаюцца, разлічаныя на выкананне пад гітару.

- Гэтая песня, магчыма, і не падыходзіць для вялікай сцэны, але ў самы раз для БТРа, акопа або вогнішча на палігоне, а галоўнае - дакладна прыйдзецца па сэрцу тым, хто сёння абараняе супакой украінцаў, - у гэтым выканаўца - прапаршчык Юрый Горац, пераканаўся падчас здымак кліпа ў адной з вайсковых частак.

Па словах вайскоўцаў, гэта толькі першая ластаўка, бо ў такія часы трэба ўсімі сіламі падтрымліваць баявы дух, а песня для гэтага падыходзіць як нельга лепш.

Як бы простыя радкі гэтага твора, усё ж маюць глыбокі, і для кожнага свой сэнс, таму набіраюць усё большую папулярнасць у інтэрнэце.

- Дзякуй за тое, што выконваеце маю песню! Яна была напісаная для ўзняцця баявога духу нашых воінаў - абаронцаў-салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, якія аддана служаць сваёй Радзіме, роднай Украіне, а таксама нашаму моцнаму, нязломнаму Украінскаму Народу! - адзначыў у сваім блогу старэйшы лейтэнант Іван Шарсцюк.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках