3 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «Первый канал» схлусіў пра падзеі ў Данецку, выкарыстоўваючы старое відэа

11

На «Первом канале» сёння апублікавалі навіну і відэа аб сутыкненнях на ўсходзе Украіны.

У прыватнасці паведамляюць, што данецкая міліцыя абяцае сілы не ўжываць, цытуючы пры гэтым Рамана Раманава, якога прадстаўляюць як Начальніка Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці, піша stopfake.org.

Аднак Раман Раманаў ужо месяц як звольнены з дадзенай пасады. Гэта паведамляецца на афіцыйным сайце МУС Украіны, яшчэ 6 сакавіка.

 Акрамя таго на відэа, якое Первый канал паднёс як сённяшняе, за спіной у Раманава можна ўбачыць Паўла Губарава, які ў дадзены момант знаходзіцца ў кіеўскім СІЗА, а значыць ніяк не мог прысутнічаць 7 красавіка ў будынку Данецкай АГА.

Гэта ж відэа, з трохі іншага ракурсу, можна знайсці датаваным 3 сакавіка, на YouTube.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках