3 траўня 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісія ПАРЕ падтрымала праект аб пазбаўленні Расеі голасу да канца года

1
Камісія ПАРЕ падтрымала праект аб пазбаўленні Расеі голасу да канца года

Камісія ПАРЕ па маніторынгу падтрымала праект аб пазбаўленні расейскай дэлегацыі голасу ў Асамблеі да канца года.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Адпаведную заяву зрабіў у аўторак намеснік кіраўніка дэлегацыі Расеі, старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД Леанід Слуцкі.

Паводле яго слоў, камісія падтрымала праект рэзалюцыі па дакладзе Штэфана Шэнаха, дзе Расею прапануецца пазбавіць голасу за прыняцце Крыма ў склад Федэрацыі.

Нагадаем, пытанне перагляду паўнамоцтваў Расеі, зацверджаных у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), будзе абмяркоўвацца 10 красавіка раніцай. Пра гэта сказала старшыня ПАРЕ Ан Брасер у панядзелак на адкрыцці вясновай пленарнай сесіі.

Паводле яе слоў, на пасяджэнні Бюро ПАРЕ ў панядзелак раніцай было абмеркавана пытанне перагляду паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.

Брасер адзначыла, што ў сувязі з гэтым пытаннем у Бюро былі прадстаўленыя дзве прапановы, аднак бюро прыняло рашэнне накіраваць гэтае пытанне ў адпаведны камітэт.

"Па гэтым пытанні Маніторынгавы камітэт падрыхтуе праект рэзалюцыі і прадставіць яго ў чацвер пленарнаму пасяджэнню ПАРЕ. Такім чынам, па гэтым пытанні пройдуць абмеркаванні на аснове праекта рэзалюцыі. У адпаведнасці з артыкулам 9.5 Статута ПАРЕ, расейская дэлегацыя не мае права голасу на абмеркаваннях па сваіх паўнамоцтвах", - сказала яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках