3 траўня 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Без Украіны энергетычная супольнасць ЕЗ не мае сэнсу

Дональд Туск: Без Украіны энергетычная супольнасць ЕЗ не мае сэнсу

Украіна павінна стаць часткай энергетычнай супольнасці Еўрапейскага Звяза.

Яго стварэнне лабіруе польская ўлада для памяншэння энергетычнай залежнасці ад Расеі. Пра гэта кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск заявіў сёння пасля спецыяльнага пасяджэння Рады міністраў краіны пад старшынствам прэзідэнта краіны Браніслава Камароўскага, на якім абмяркоўвалася пытанне Украіны, перадае УНІАН.

"Канцэпцыя энергетычнай супольнасці (Еўрапейскага Звяза) будзе мець сэнс толькі тады, калі ўдасца - наколькі гэта магчыма - уключыць у яе Украіну, - сказаў Туск. - Гэтым мы будзем займацца ў бліжэйшыя тыдні", - адзначыў ён.

Раней пасля захопу ўкраінскага Крыма Расеяй, якая на траціну забяспечвае патрэбы Еўразвяза ў газе, Дональд Туск выступіў з ідэяй стварэння энергетычнай супольнасці, якая б закупляла расейскі газ для ўсіх 28 краін еўрапейскага аб'яднання.

Цяпер кожная краіна асобна вядзе перамовы з расейскім "Газпрамам" і купляе газ па розных коштах: танней усяго паліва з Расеі абыходзіцца найбольш уплывовай у Еўразвязе Германіі. Каля паловы з усяго газу, які Расея пастаўляе ў Еўропу, транспартуецца праз газатранспартную сістэму Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках