3 траўня 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Альфрэда Коха распачалі справу

8
Супраць Альфрэда Коха распачалі справу

У былога віцэ-прэм'ера Расеі правялі ператрусы.

Пра гэта Альфрэд Кох паведаміў у «Фэйсбуку».

«Павіншуйце мяне! Радзіма высока ацаніла маю працу! Як раз калі я выехаў па справах у Германію, супраць мяне ў Расеі распачалі крымінальную справу. Абвінавачванне па артыкуле (вы будзеце смяяцца) - кантрабанда.

Вядзе следчая брыгада ФСБ з 15 чалавек, плюс фізабарона, плюс аператыўнікі і г.д. Карацей, да жонкі на ператрусы прыязджала два аўтобусы здаравенных мужыкоў.

З крыкамі і віскам, маскі-шоў, аўтамат у твар і г.д. Супраць адной соннай пажылой жанчыны. Уварваліся ў кватэру ў сем раніцы... Усё як мы любім!

Вось як яны трацяць грошы падаткаплацельшчыкаў... А ў нас вуліцы прыбіраць няма каму - даводзіцца таджыкаў завозіць.

Цяпер я неўязны... З чым я сябе і віншую. Напэўна, баяцца мяне... Значыць, я на правільным шляху... Цяпер, напэўна, трэба чакаць гасцей. Пытанне толькі: з ледасекам або з палоніем?

Дэталі напэўна не важныя... Увогуле ўсё больш-менш ясна. Вось Навальны ў іх злодзей, а Сердзюкоў - не! А я бяры вышэй - кантрабандыст! Крута. Ёсць элемент рамантыкі. Проста Лермантаў, «Тамань»...

Так, дарэчы, я рэальна быў заблакаваны ФБ на чатыры дні. Неяк усё гэта непрыгожа, а, Цукерберг? Прычым адміністратар ФБ сумленна паведаміў мне, што за пост пра Пуціна», - адзначыў Кох.

У 1990-x гадах Альфрэд Кох быў старшынёй Дзяржкаммаёмасці Расеі і намеснікам старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках