3 траўня 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чым пагарэў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі?

16

Пастановай Савета міністраў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Фёдар Лісіца вызвалены ад займаемай пасады з не вельмі прыемнай фармулёўкай.

У дакуменце за №307 ад 4 красавіка паведамляецца, што высокапастаўлены чыноўнік звольнены на падставе падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 40 закона «Аб дзяржаўнай службе» - невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай. Фармулёўка расплывістая, аднак гучыць як прысуд для службовай кар'еры, пішуць «Беларускія навіны».

На чым жа пагарэў чыноўнік, на прызначэнне якога 3 верасня 2010 года даваў згоду Лукашэнка? (Трэба меркаваць, што і вызваленне ад пасады адбылося не без яго ведама). Ці няма тут сувязі з разглядам паводле скандальнай справы вакол будаўніцтва дома ў «забароненых Драздах»?

Паводле афіцыйнай версіі, першы намеснік міністра жыў у службовай кватэры і меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У студзені 2010 года з мэтай будаўніцтва жылля для супрацоўнікаў ведамства быў утвораны кааператыў. Спачатку Фёдар Лісіца ад удзелу ў будаўніцтве кватэры адмовіўся. Але пазней, калі на падставе праверак КДК і Генпракуратуры з ЖБВК рознымі спосабамі «сышлі» паўтара дзясятка чальцоў кааператыва, якія нібыта не мелі права «будавацца», чыноўнік усё ж напісаў заяву на сяброўства ў ЖБВК. А потым паводле невядомых прычын адмовіўся ад кватэры ў гэтым доме.

Такія вось непаслядоўныя крокі. Не выключана, што тым самым ён прыцягнуў да сябе ўвагу з боку кампетэнтных органаў, якія наважылі праверыць яго дабрабыт. У выніку правяраючыя выявілі некалькі аб'ектаў нерухомасці, да якіх, паводле вынікаў праверкі, «бяздомны чыноўнік» меў ускоснае і нават прамое дачыненне.

Паводле звестак выдання, на першапачатковым этапе праверку ў дачыненні да Лісіцы праводзіў Камітэт дзяржкантролю. Затым гэтай гісторыяй заняліся супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Так што, магчыма, вызваленне ад пасады першага намесніка міністра - толькі шматкроп'е ў гэтай заблытанай справе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках