3 траўня 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Пуцін паўтарае «крымскі сцэнар» на ўсходзе Украіны

5
Джон Кэры: Пуцін паўтарае «крымскі сцэнар» на ўсходзе Украіны

Расея дэстабілізуе сітуацыю ва Украіне з дапамогай сілавікоў, якім заплацілі.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, паведамляе Reuters.

«Відавочна, што расейскія агенты стаялі за арганізацыяй акцый пратэсту ва Усходняй Украіне», - падкрэсліў дзяржсакратар. Кэры адзначыў, што расейскія агенты былі спецыяльна накіраваныя ва Украіну, каб чыніць беспарадкі.

Дзяржсакратар звярнуў увагу на тое, што дзеянні Расеі ў Луганску, Харкаве і Данецку могуць быць выкарыстаныя ў якасці падставы ваеннага ўмяшання ў сітуацыю ў гэтым рэгіёне - паводле аналогіі з крымскім сцэнаром.

З ягоных слоў, ЗША маюць намер узмацніць санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сферы энергетыкі, горназдабыўной прамысловасці і банкаўскай справы.

Нагадаем, з нядзелі ў трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», што прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках