3 траўня 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Калі Захад не адкажа на агрэсію Расеі, у свеце надыдзе анархія

4
Die Welt: Калі Захад не адкажа на агрэсію Расеі, у свеце надыдзе анархія

ЕЗ і ЗША не могуць спадзявацца, што дээскалацыя сітуацыі адбудзецца самапасам.

Падзеі на Усходзе Украіны сведчаць аб тым, што крызіс у гэтай краіне так і застаўся неразвязаны пасля расейскай анэксіі Крыма, а Масква не наталіла свой голад, піша Жак Шустэр у Die Welt (пераклад - Инопресса). Прарасейскія сілы на Усходзе Украіны паўтараюць крымскі сцэнар, у выніку якога паўвыспа была далучаная да Расеі.

Перашкаджаць гэтаму вайсковымі метадамі, працягвае журналіст, немагчыма, бо Украіна не ў змозе зладзіць супраціў расейскім войскам. Пры гэтым заходняя частка краіны нежыццяздольная без прамыслова развітай і багатай сыравінай усходняй. "Расейскі прэзідэнт Пуцін без клопату атрымаў бы перамогу над Украінай ці, прынамсі, адкавяліў Усход, калі б захацеў". Усякая палітыка, якая ігнаруе гэты факт, несур'ёзная, гаворыцца ў артыкуле.

Захад не можа спадзявацца, што дээскалацыя сітуацыі адбудзецца самапасам.

"Калі ён будзе пільнавацца гэтай лініі, то шмат якія народы, што здабылі незалежнасць пасля раскідання Савецкага Саюза, зноў страцяць яе, Захад пакінуць уважаць за абаронцу вартасцяў, і ў свеце надыдзеь анархія", - піша Жак Шустэр. У гэтым выпадку з усіх шчылін – ці будзе гэта Іран, Паўночная Карэя, лібійская пустэльня або афрыканскія джунглі - вылезуць і пачнуць узнімаць галовы шматлікія злыдні, якія жадаюць скарыстацца паразай Захаду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках