3 траўня 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскія ВМС навучыліся ператвараць ваду ў паліва (Відэа)

29

Распрацаваная тэхналогія, якая дазволіць здабываць паліва для вайсковых караблёў беспасярэдне з марской вады падчас плавання.

Пра гэта піша брытанская газэта The Daily Mail. Такі спосаб дазапраўкі можа шматразова падвысіць аўтаномнасць караблёў ВМС ЗША.

Праект распрацоўкі тэхналогіі стартаваў у 2011 годзе і з тых часоў развіваўся вельмі паспяхова. Даследнікі навучыліся здабываць з вады дастатковую колькасць вуглякіслага газу і вадароду. Затым у спецыяльнай ўстаноўцы адбываецца рэакцыя, адным з прадуктаў якой з'яўляецца паліва. Сабекошт аднаго галона такога паліва ацэньваецца ў 3-6 даляраў (ад 23 да 50 рублёў за літар).

Увосень 2013 года спецыялісты з лабараторыі ВМС правялі першае паўнавартаснае выпрабаванне - макет самалёта, запраўлены палівам, здабытым з вады, паспяхова ўзняўся ў паветра, піша NEWSru.com.

Віцэ-адмірал Філіп Кален заявіў, што з'яўленне гэтай тэхналогіі вельмі важнае для будучыні ВМС, адзначыўшы, што марская вада - фактычна невычэрпная крыніца энэргіі. Паводле ацэнак экспэртаў, для вырабу паліва ў патрэбных маштабах трэба падвысіць дзейснасць тэхналогіі. На гэта спатрэбіцца ад 7 да 10 гадоў. Даследнікі таксама адзначаюць, што тэхналогія можа ўжывацца і ў іншых сфэрах, калі здолеюць падвысіць колькасць здабыванага з вады вуглякіслага газу.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках