3 траўня 2024, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква абяцае вярнуць Кіеву ўсе захопленыя ў Крыме самалёты і караблі

5
Масква абяцае вярнуць Кіеву ўсе захопленыя ў Крыме самалёты і караблі

Дасягнутая прынцыповая дамоўленасць аб вывадзе ўсіх украінскіх караблёў з Крыму.

Пра гэта паведаміў в.а. намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка, паведамляе «Украінская праўда».

«У нас дасягнутая прынцыповая дамоўленасць, што выводзяць усе ўкраінскія караблі, - сказаў ён. - Згодна з планам першай партыяй выводзяць карвет «Тэрнопаль», ракетны катэр «Прылукі» і танкер «Фастаў».

Паводле ягоных слоў, гэта тыя караблі, якія знаходзяцца ў Севастопалі.

У той жа час кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў паведаміў таксама, што дасягнутая дамоўленасць і аб вывадзе ўкраінскіх самалётаў.

«Адзін самалёт паляціць сваім ходам пасля тэхабслугоўвання, яшчэ некалькі будуць перавезеныя наземным транспартам», - сказаў ён.

Раней Міністэрства замежных спраў Расейскай Федэрацыі пацвердзіла гатоўнасць расейскага боку перадаць Украіне вайсковую маёмасць Узброеных Сіл Украіны, што засталася ў Крыме.

«Расейская старана пацвердзіла гатоўнасць да перадачы Украіне вайсковай маёмасці Узброеных Сіл Украіны, што засталася ў Крыме», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расейскага МЗС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках