3 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада выганяе намесніка вайсковага аташэ амбасады Расеі

4
Канада выганяе намесніка вайсковага аташэ амбасады Расеі

Прычыны пастановы Атавы невядомыя.

Улады Канады патрабавалі ад расейскага дыпламата - намесніка вайсковага аташэ падпалкоўніка Юрыя Безлера пакінуць краіну, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на канадскае выданне The Globe and Mail. Яно піша, што дыпламату напярэдадні было дадзена два тыдні на тое, каб пакінуць краіну.

Паводле звестак газеты, Атава не патлумачыла прычыны, якія прывялі да прыняцця такой пастановы. "Мы не даем каментароў аб статусе дыпламатычнага персаналу", - цытуе выданне словы прадстаўніцы канадскага МЗС Беатрыс Фенелон.

Нагадаем, у сакавіку Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да сямі расейскіх і трох крымскіх службовых асоб, якія нясуць палітычную адказнасць за крызіс ва Украіне. Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю Канады і замарожванне актываў гэтых чыноўнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках