4 траўня 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Луганску вызвалілі 56 закладнікаў

52
Тэрарысты ў Луганску вызвалілі 56 закладнікаў

(абноўлена - 08:05) Сепаратысты, якія захапілі будынак СБУ ў вобласці, пайшлі на кампраміс.

Як паведамляе прэс-цэнтр СБУ, па выніках перамоваў з будынка змог выйсці 51 чалавек без зброі.

Ні адна асоба не атрымала цялесных пашкоджанняў.

"Асобы, якія працягваюць далей блакаваць памяшканне, далі магчымасць наведаць яго народным дэпутатам, якія пасля гэтага бесперашкодна пакінулі будынак. З мэтай мінімізацыі рызык для жыцця і бяспекі грамадзян працягваецца перамоўны працэс па вызваленні будынка", - гаворыцца ў паведамленні.

Раніцай стала вядома, што захопнікі будынка СБУ вызвалілі яшчэ пецярых закладнікаў. Перамовы працягваюцца, паведамляе прэс-служба ведамства.

Раней луганскія мітынгоўцы звярнуліся да кіеўскай улады.

Раней Служба бяспекі Украіны заявіла пра мінаванне будынка службы ў Луганску і ўтрыманні ў ім 60 закладнікаў. Журналісты паведамлялі, што яго захапілі 15 грамадзян РФ.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках