4 траўня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для «Менск-Сіці» шукаюць новага інвестара

15
Для «Менск-Сіці» шукаюць новага інвестара

Менгарвыканкам аб'явіў конкурс па выбары новага інвестара для рэалізацыі праекта.

Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Менскага гарадскога выканаўчага камітэта, перадае БелТА.

У конкурсе могуць узяць удзел юрыдычныя асобы Беларусі, замежныя юрыдычныя асобы і замежныя арганізацыі. Для гэтага ім неабходна да 12 траўня 2014 года ўключна падаць заяву з прыкладаемымi дакументамі па адрасе вул. Незалежнасці, 8, каб. 227.

Мінімальны аб'ём інвестыцый для рэалізацыі праекта складае не менш як $3 млрд. Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнт павінен абавязкова размясціць у адным з банкаў Беларусі не менш як $10 млн., якія выкарыстоўваюцца пераможцам на ажыццяўленне праекта.

Умовай конкурсу з'яўляецца прыняцце прэтэндэнтам абавязацельстваў, у ліку якіх увод аб'ектаў у эксплуатацыю да 31 снежня 2025 года, захаванне этапнасці асваення зямельнага ўчастка: фінансаванне выдаткаў па вынасе комплексу аб'ектаў грамадзянскай авіяцыі, размешчаных у межах тэрыторыі "Менск-Сіці", у памеры не менш як $114,5 млн., фінансаванне праектавання і будаўніцтва аб'ектаў магістральнай інжынернай інфраструктуры ў суме, эквівалентнай не менш як $255 млн., распрацоўка і зацвярджэнне праекта забудовы тэрыторыі з вылучэннем чэргаў забудовы да 30 верасня 2015 года, рэалізацыя маёмасных правоў землекарыстальнікаў і знос аб'ектаў нерухомасці да 31 снежня 2023 года.

Нагадаем, тэрмінова знайсці інвестара для праекта тыдзень таму запатрабаваў Лукашэнка. Раней будаўніцтвам "Менск-Сіці" займалася расейская кампанія "Ітэра", кантракт з якой беларускія ўлады разарвалі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках