4 траўня 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Расеі праводзяць перагрупоўку на мяжы з Украінай

1

Расейскія вайскоўцы пакуль не рабілі спробы перасекчы дзяржмяжу.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«На працягу ночы з 8 на 9 красавіка ва ўсходніх рэгіёнах Украіны захоўвалася напружаная сітуацыя. Па нашых дадзеных, расейскія войскі ў 200-км прымежнай зоне здзейснілі перагрупоўку. Аднак непасрэдных спробаў перасекчы дзяржаўную мяжу часткамі і падраздзяленнямі арміі РФ зафіксавана не было» - напісаў эксперт.

Па словах Тымчука, расейскія вайскоўцы атрымлівалі запыты на арганізацыю «калідора» на дзяржаўнай мяжы да 5:00 9 красавіка.

«Сцэнар зводзіўся да таго, што групы сепаратыстаў павінны былі нейтралізаваць нашыя памежныя нарады на адной з прасёлкавых дарог у Луганскай вобласці і адсочваць перамяшчэнне ўкраінскіх войскаў каля мяжы. Забяспечыўшы, такім чынам, бесперашкодны праход падраздзяленняў расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю. З тым, каб затым расейскія вайскоўцы прыйшлі на дапамогу сепаратыстам, якія захапілі адмінбудынкі ў гарадах усходняй Украіны (варыянт «зялёных чалавечкаў»)» - дадаў Тымчук.

На дадзены момант, па яго словах, запланаваны расейскім бокам сцэнар не рэалізаваны.

«Аднак гэта не азначае, што праціўнік не паспрабуе рэалізаваць яго зноў. Мы адсочваем сітуацыю» - напісаў Тымчук.

Раней МЗС Украіны заявіў, што Расея рыхтуе другі этап акупацыі Украіны. У заяве падкрэсліваецца, што «дыверсійная праца суправаджаецца маштабнай прапагандысцкай кампаніяй, якая цынічна скажае факты, выкарыстоўвае шантаж і пагрозы, распаўсюджвае адкрытую няпраўду і мае на мэце апраўдаць умяшанне ва ўнутраныя справы Украіны».

Таксама кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук паведамляў пра тое, што ў ноч з 8 на 9 красавіка чакаецца ўвод расейскіх войскаў на мацерыковую частку Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках