4 траўня 2024, Субота, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы ў Крыме скардзяцца, што ім не заплацілі

26
Расейскія вайскоўцы ў Крыме скардзяцца, што ім не заплацілі

Акупантаў пакінулі без грошай.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў жыхар Сімферопаля пад нікам Ali Tatar-zade.

«40 дзён акупацыі Крыма. Банкаўская сетка ў Крыме так і не наладжаная - заходнія банкі эвакуяваліся, украінскія філіялы зачыняюцца або працуюць у спячым рэжыме, расейскія філіялы не спяшаюцца адчыняцца.

Звыклая карціна - чэргі ўсюды, дзе ёсць банкамат або філіял банка, які займаецца больш складанымі аперацыямі, чым абмен валюты.

У цікавую сітуацыю трапілі «вызваліцелі» - вайскоўцы і казакі, якія паказваюць з сябе самаабарону Крыма.

Месяц таму «бабло» ў іх літаральна сыпалася з кішэняў, так іх зарадзілі. Цяпер яны ўвесь час кажуць пра тое, як іх кінула начальства. Рублі на мацярык завезлі, але недастаткова нават для свабоднага абарачэння, а «гатоўку» ў валізках атрымалі толькі выбраныя шчасліўчыкі рангам вышэй.

У радавых «бабло» скончылася, яны спрабуюць піць і есць у крэдыт у кафэ, якія «вызвалялі», але ім адмаўляюць», - напісаў ён.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасля правядзення незаконнага «рэфэрэндуму» Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне аб далучэнні паўвострава да РФ.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках