4 траўня 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр 105-ы баец Нябеснай сотні

5
Памёр 105-ы баец Нябеснай сотні

Напярэдадні памёр яшчэ адзін пацярпелы падчас пратэстаў у Кіеве.

Колькасць ахвяраў акцый пратэстаў ва Украіне па стане на 9 красавіка павялічылася да 105 чалавек, паведамляе 9 красавіка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.

«Паводле аператыўных дадзеных з 30 лістапада 2013 загінула і памерла на тэрыторыі Украіны 105 чалавек», - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 06.00 серады, 9 красавіка, з 18 лютага з месца абвастрэння сутыкненняў у цэнтры горада Кіева да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі і ўстаноў аховы здароўя горада Кіева па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1737 пацярпелых, 1155 з іх былі шпіталізаваныя.

На лячэнні ва ўстановах аховы здароўя г. Кіева па стане на 9 красавіка знаходзіцца 98 чалавек.

За апошнія суткі па стане на 9 красавіка па медыцынскую дапамогу да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі звярнулася 11 чалавек, 6 з іх шпіталізаваныя, адбыўся 1 лятальны выпадак.

Нагадаем, учора Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра смерць 104-га байца Нябеснай сотні.

Фота: obozrevatel.com

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках