3 траўня 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна спыніла запампоўку расейскага газу

3
Украіна спыніла запампоўку расейскага газу

Украіна спыніла запампоўку прыроднага газу з Расеі.

Пра гэта журналістам паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан, перадаюць "Украинские новости"

"Мы газ на сённяшні дзень не запампоўваем. Але ў нас яшчэ ёсць час здзейсніць адпаведную запампоўку", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што Украіна і Расея не могуць дамовіцца аб кошце на газ.

Продан падкрэсліў, што зніжкі па "Харкаўскіх пагадненнях" на газ павінны працягваць дзейнічаць, паколькі флот Расеі працягвае грунтавацца на ўкраінскай тэрыторыі.

Як паведамлялася, Украіна лічыць, што агучаны кіраўніцтвам Расеі кошт прыроднага газу ў памеры 485 даляраў за тысячу кубаметраў, які нібыта будзе дзейнічаць у сувязі з дэнансацыяй "харкаўскіх пагадненняў" палітычна матываваны.

1 красавіка Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі дэнансаваў пагадненні, якія рэгулююць парадак знаходжання яе Чарнаморскага флота ў не прызнанай Украінай Рэспубліцы Крым, а таксама пагадненні ад 21 красавіка 2010 года аб падаўжэнні на 25 гадоў базавання Чарнаморскага флоту ў Крыме і прадастаўленні Украіне зніжкі на газ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках