3 траўня 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі прапагандыст пагражае ЕЗ ядзернай вайной

43
Крамлёўскі прапагандыст пагражае ЕЗ ядзернай вайной

Скандальны расейскі журналіст Міхаіл Лявонцьеў адрэагаваў на магчымыя санкцыі супраць яго.

«У выпадку ядзернай вайны санкцыі не спатрэбяцца. Шызафрэнікі любяць складаць спісы ворагаў, якіх яны потым расстраляюць. Пытанне не да мяне, а да лекара, я некампетэнтны. Гэта не санкцыі, гэта параноя. Усё роўна, да журналістаў яны ўжываюцца, да тэрапеўтаў ці дрэсіроўшчыкаў. Параноя, хворыя людзі, што зрабіць», - сказаў ён сайту snob.ru.

Нагадаем, Еўразвяз склаў пашыраны спіс грамадзян Расеі, у дачыненні да якіх могуць увесці візавыя і фінансавыя санкцыі. Новыя персанальныя санкцыі ўвядуць у выпадку абвастрэння сітуацыі ва Украіне. Пад санкцыі таксама трапяць расейскія медыяарганізацыі і журналісты. У спіс увайшлі арганізацыі і людзі, якія «актыўна ўдзельнічалі ў прапагандысцкіх намаганнях у падтрымку анэксіі Крыма з боку РФ». У пераліку кампанія «Газпрам-медыя», а таксама тэлеканалы «Росиия», НТВ, «Первый канал» і Russia Today. Сярод журналістаў - Міхаіл Лявонцьеў, Ірада Зяйналава і Міхаіл Гусман.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках