4 траўня 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ у Крыме ўзначаліць чэкіст, які зачысціў Башкартастан ад ісламістаў

2
ФСБ у Крыме ўзначаліць чэкіст, які зачысціў Башкартастан ад ісламістаў

Кіраўніком упраўлення Федэральнай службы бяспекі па рэспубліцы Крым у бліжэйшы час будзе прызначаны Віктар Палагін.

Пра гэта распавяла РБК крыніца ў ФСБ. Да гэтага ён працаваў у службе бяспекі Аб'яднанай суднабудаўнічай кампаніі (АСК) на пасадзе віцэ-прэзідэнта. Там Віктар Палагін прапрацаваў крыху больш за паўгода. Раней 29 гадоў ён праслужыў у органах дзяржбяспекі.

Апошнім месцам службы будучага крымскага чэкіста было УФСБ па Башкартастане, дзе ён прапрацаваў больш за 5 гадоў. Яго прызначэнне ва Уфу ў 2008 годзе звязвалі з неабходнасцю забяспечыць спакой пры змене ўлады ў рэспубліцы. У той перыяд федэральны цэнтр планамерна замяняў сілавікоў, блізкіх да тагачаснага прэзідэнта рэспублікі Муртаза Рахімава.

Крыніца ў ФСБ патлумачыла, што выбар на Палагіна пры падборы кандыдатуры кіраўніка крымскага УФСБ паў менавіта з-за яго паспяховай працы ў Башкартастане, вельмі складаным па свайму нацыянальнаму складу рэгіёне. "У Башкартастане так жа шмат татараў, як і ў Крыме, думаю, гэта адыграла сваю ролю", - адзначыў суразмоўца.

У Башкартастане Палагіну, па словах крыніцы ў ФСБ, атрымалася спыніць дзейнасць забароненай у Расеі арганізацыі "Хізб-ут-Тахрыр". Да яго прызначэння арганізацыя стварыла ў Башкартастане чатыры свае вочкі.

"Хізб-ут-Тахрыр" актыўна працуе ў Крыме, мае там філіялы, рэгулярна праводзіць асветніцкія мерапрыемствы.

Таксама да якасцяў Палагіна крыніца ў спецслужбе аднесла ўменне наладжваць кантакт з мясцовымі элітамі. Раней башкірскія СМІ пісалі, што Палагін праявіў сябе як "прымірыцель элітаў", знайшоўшы агульную мову як з дзеючым кіраўніком рэспублікі Рустэмам Хамітавым, так і з былым прэзідэнтам.

Да прызначэння ў снежні 2008 года ва Уфу Палагін узначальваў рэгіянальнае ўпраўленне ФСБ па рэспубліцы Марый Эл. Яшчэ раней ён займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення ФСБ па Курскай вобласці.

Выданне "Трибуна Башкирии" называе Віктара Палагіна прыроджаным аператыўнікам, паколькі ён не цураўся асабіста правяраць інфармацыю і ўступаць у кантакт з крыніцамі.

Башкірскія СМІ таксама пісалі, што, прыйшоўшы ў мясцовае УФСБ, Палагін амаль цалкам замяніў кіруючы склад упраўлення.

А башкірскі партал "Медиакорсеть" сцвярджае, што Палагін ужо паклікаў паехаць з ім працаваць у Крым былых таварышаў па службе з башкірскага УФСБ. "Характэрна, што ўсе мясцовыя чэкісты, якія адпраўляюцца служыць у Крым - татары па нацыянальнасці", - гаворыцца ў паведамленні выдання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках