4 траўня 2024, Субота, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акупанты расстрэльваюць украінскую тэхніку ў Крыме

11
Расейскія акупанты расстрэльваюць украінскую тэхніку ў Крыме

Расейскія вайскоўцы наўмысна "прыводзяць у хлам" украінскую ваенную тэхніку, перад адпраўкай ва Украіну.

Такое меркаванне ў ходзе прэс-канферэнцыі ў "Обозревателе" выказаў афіцэр крымскага медыяцэнтра Аляксей Мазепа.

"Да перадачы ваеннай тэхнікі ўкраінскаму боку расейцы ставяцца вельмі выбарча. Так, напрыклад, у Бахчысараі ёсць аўтамабільны батальён ВМС Украіны, дзе былі знішчаныя каля 74 адзінак ваеннай тэхнікі. На многіх машынах адсутнічаюць каробкі перадач, замененыя гума-тэхнічныя вырабы", - распавёў Мазепа .

Так адзін вайсковец, які перайшоў на бок Расеі распавёў, што ўжо пасля загрузкі тэхнікі для адпраўкі расейскія вайскоўцы расстрэльвалі ўсё змесціва капота аўтамабіляў, паведаміў афіцэр крымскага медыяцэнтра.

"Пасля нашага "рамонту" ні адна машына ездзіць не будзе", - так пракаментаваў свае дзеянні расейскі бок, распавёў Мазепа.

Таксама расейцы пакінулі сабе амаль новыя бензавозы і тэхніку харчовай службы, адзначыў афіцэр.

Адзначым, што раней паведамлялася, што расейскія акупанты перад адпраўкай ваеннай тэхнікі ва Украіну займаліся марадзёрствам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках