4 траўня 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Пуцін вяртае ў Еўропу «пекла ХХ стагоддзя»

3
Радаслаў Сікорскі: Пуцін вяртае ў Еўропу «пекла ХХ стагоддзя»

Расея фінансуе дыверсійную дзейнасць ва Украіне.

Як перадае УНІАН, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу СNN.

«Больш моцная краіна спачатку займае частку больш слабой, а пазней фінансуе дыверсійную дзейнасць, тлумачачы гэта этнічнымі праблемамі, якіх не існуе», - сказаў Сікорскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Крыме і ўсходняй частцы Украіны ніколі не існавала ніякіх этнічных праблем, людзі спакойна маглі размаўляць на рускай мове і глядзець расейскія тэлеканалы.

У цэлым, на думку Сікорскага, прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін сваімі апошнімі дзеяннямі ва Украіне пагражае Еўропе вяртаннем «пекла ХХ стагоддзя», якое ўзнікла з-за жадання шэрагу дзяржаў змяняць свае межы нібыта для абароны інтарэсаў нацыянальных меншасцяў.

«Мы добра ведаем гісторыю. Гэта як быццам глядзець оперу, лібрэта якой дасканала ведаем. Гэта абсалютна непрымальна, таму што ў Еўропе няма ніводнай краіны, на тэрыторыі якой не жылі б нацыянальныя меншасці. Калі пачнем змяняць межы, тлумачачы гэта жаданнем іх абараніць, то вернемся ў пекла XX стагоддзя» - сказаў польскі міністр.

«Уласна таму ўсе адчуваюць пагрозу з-за таго, што нядаўна зрабіў прэзідэнт Пуцін», - адзначыў ён.

Таксама міністр нагадаў, што заходні свет рыхтуе трэці пакет санкцый на выпадак, калі Расея ўсё ж такі адважыцца на далейшую ваенную агрэсію супраць Украіны, і адзначыў, што вядучую ролю ў гэтым працэсе гуляюць ЗША.

Нагадаем, у мінулыя выходныя група людзей захапіла дзяржаўныя ўстановы ў Данецку, Харкаве і Луганску і заявіла пра жаданне правесці рэферэндум, аналагічны праведзенаму ў сакавіку ў Крыме, па выніках якога Расея ўключыла ўкраінскі паўвостраў у свой склад.

Украінскія праваахоўнікі ў адказ абвясцілі аб правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі, у выніку якой, а таксама, дзякуючы перамовам, удалося вызваліць частку захопленых будынкаў.

Улада ў Кіеве абвінаваціла ў захопах Расею, заявіўшы, што гэта чарговы этап спецаперацыі, дзякуючы якой расейцы хочуць увесці свае войскі ва Украіну і захапіць чарговыя яе тэрыторыі.

У пачатку гэтага тыдня НАТА заявіла, што расейцы - насуперак заявам - да гэтага часу не адвялі ад усходніх межаў Украіны каля 40 тыс. вайскоўцаў. Раней прадстаўнікі Альянсу ацэньвалі, што гэтых сіл хопіць для рэалізацыі Расеяй пастаўленых мэтаў ва Украіне. На думку экспертаў, гаворка аб захопе ўкраінскіх паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў - за 3-5 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках