3 траўня 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі завод будзе збіраць «Тыгры» для расейскай арміі

20
Менскі завод будзе збіраць «Тыгры» для расейскай арміі

Выпрабаванні сабраных на Менскім заводзе колавых цягачоў ваенных пазадарожнікаў ужо пачаліся.

Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы «ў беларускім ваенным ведамстве» паведамляе сайт belvpo.com.

«Пакуль яшчэ няма дакладных звестак аб тым, ці з'яўляецца гэта поўнай зборкай расейскіх камплектаў ці ўсё ж ёсць нейкі адсотак беларускіх дэталяў. Аднак пачатак пакладзены», - адзначае інтэрнэт-рэсурс, які спецыялізуецца на ваеннай тэматыцы.

Па інфармацыі той жа крыніцы, не выключаецца таксама магчымасць зборкі ў Беларусі і бронемашын тыпу «Рысь».

«Усе гэтыя дзеянні, у прынцыпе, цалкам лагічныя ў святле прыярытэтаў у развіцці сіл спецаперацый, агучаных беларускім Прэзідэнтам яшчэ пры наведванні 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння ў Мар'інай Горцы ў лістападзе мінулага года», - адзначае выданне.

Шматмэтавы аўтамабіль «Тыгр» распрацаваны расейскай Групай ГАЗ і вырабляецца на Горкаўскім аўтамабільным і Арзамаскім машынабудаўнічым заводах.

Фота: rbc.ua

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках