3 траўня 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

54-гадовы таксіст забіты ў Менскай вобласці

54-гадовы таксіст забіты ў Менскай вобласці

Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце забойства 54-гадовага кіроўцы таксі.

Пра гэта паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

"Цела мужчыны з нажавымі раненнямі знойдзена на абочыне дарогі ў вёсцы Зэмбін Барысаўскага раёна ўвечары 8 красавіка 2014 года", - распавяла Беланог.

Паводле яе інфармацыі, следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца здарэння, была ўстаноўленая асоба загінулага - ім аказаўся жыхар Барысава 1960 года нараджэння, які працуе таксістам у якасці індывідуальнага прадпрымальніка. "Аўтамабіль "Опель Зафіра", на якім працаваў забіты, знойдзены там жа на абочыне", - дадала афіцыйны прадстаўнік УСК.

Беланог адзначыла, што ў цяперашні час расследуецца крымінальная справа па артыкуле забойства (ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса). "Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, вядзецца праца па ўстанаўленні магчымых відавочцаў і сведак здзяйснення злачынства, прызначаныя экспертызы прадметаў, канфіскаваных з месца здарэння. Ажыццяўляюцца актыўныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні па ўстанаўленні асоб, якія ўчынілі злачынства", - распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК.

Яна таксама паведаміла, што для пошуку злачынцаў задзейнічаныя падраздзяленні органаў унутраных спраў. "У мэтах аператыўнасці расследавання крымінальнай справы створаная следчая група, працу якой каардынуюць супрацоўнікі абласнога апарату УСК", - падагульніла Беланог.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках