4 траўня 2024, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманая СБУ расейская дыверсантка хваліцца медалямі ад КПРФ

79

Расеянка захапляецца нажавым боем і пазіруе з камуністычнай сімволікай.

22-гадовая Марыя Каляда, якую напярэдадні затрымалі ва Украіне з-за ажыццяўлення дыверсійнай дзейнасці на поўдні і ўсходзе краіны, у сацыяльных сетках не хавае інфармацыю пра сябе.

Як паказала дзяўчына на сваёй старонцы ў сацсетцы "Вконтакте", за сваю "кар'еру" яна паспела скончыць школу МНС, атрымаць 4 медалі ад КПРФ "за актыўную дзейнасць", брала ўдзел у 14 перадвыбарных кампаніях, з'яўляецца актывісткай Маскоўскага Добраахвотніцкага Руху і членам Прэзідыума Расейскага прафсаюза студэнтаў.

 У якасці інтарэсаў у сваім профілі шпіёнка паказала наступнае: "палітыка, прэс-служба, блогі, выбары, выбарныя тэхналогіі, палітычныя тэхналогіі, PR, экстрэмальная журналістыка, аналітыка... Скакаць з парашутам, лазіць па пячорах, горы, бокс, рукапашка, нажавы бой, аўтастоп... Бунтар".

Акрамя таго, як відаць з пераліку месцаў працы дзяўчыны, яна нібыта паспела папрацаваць у Камуністычнай партыі "правяраючым пікетаў" і "спецыялістам па сацыяльных медыя" ў Дзярждуме. У сацсетках Каляда выхваляецца фота ў камуфляжы, са зброяй, камуністычнай сімволікай, а таксама часам пазіруе ў экстрэмальна кароткіх сукенках.

З 4 красавіка на яе старонцы з'яўляюцца фота з Украіны: з Майдана ў Кіеве і прарасейскага мітынгу пад АГА ў Нікалаеве. У подпісах пад фота шпіёнка актыўна падтрымлівае ўкраінскіх сепаратыстаў.

Нагадаем, напярэдадні СБУ таксама затрымала дыверсанта з Херсоншчыны, які працаваў на расейскую выведку.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках