4 траўня 2024, Субота, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Задорнава хочуць пазбавіць віду на жыхарства ў Латвіі з-за Крыма

47
Задорнава хочуць пазбавіць віду на жыхарства ў Латвіі з-за Крыма

Расейскі сатырык Міхаіл Задорнаў можа быць пазбаўлены віду на жыхарства ў Латвіі.

Адзначаецца, што на пасяджэнні парламенцкай падкамісіі па згуртаванні грамадства 9 красавіка былі разгледжаныя матэрыялы пра Міхаіла Задорнава, які жыве ў Юрмале, ён раней выступіў у падтрымку далучэння Крыма да Расеі, што супярэчыць агульнай пазіцыі Латвіі і Еўразвяза па сітуацыі, якая склалася, паведамляе «Інтэрфакс».

Камісія прыйшла да вырашэння пераслаць адпаведныя матэрыялы ў падведамную МУС Паліцыю бяспекі.

У сваю чаргу Паліцыя бяспекі, разгледзеўшы даступныя доказы, вырашыць, ці варта ўключаць сатырыка ў «чорны спіс» непажаданых для Латвіі асоб.

Па рашэнні МУС ці МЗС від на жыхарства ў Латвіі можа быць ануляваны, але ў адрозненне ад рашэння МУС, рашэнне МЗС не падлягае абскарджанню.

Нагадаем, у пачатку сакавіка некаторыя дзеячы расейскай культуры падпісалі ліст прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, у якім падтрымалі анэксію Крыма.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках