3 траўня 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Сепаратыстамі кіруюць расейскія спецслужбы

2
МЗС Украіны: Сепаратыстамі кіруюць расейскія спецслужбы

Украіна валодае бясспрэчнымі доказамі таго, што сепаратысцкія акцыі на паўднёвым усходзе Украіны каардынуюцца ФСБ і ваеннай выведкай Расеі.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Яўген Перабійніс.

"Нягледзячы на патрабаванні з боку афіцыйнага Кіева і заклікі міжнароднай супольнасці, расейскі бок працягвае падрыўную дзейнасць, якая пагражае бяспецы Украіны і яе грамадзян. Бясспрэчным доказам гэтага з'яўляюцца практычна штодзённыя затрыманні Службай бяспекі Украіны расейскіх шпіёнаў і членаў дыверсійных груп, якія каардынуюцца ФСБ і ваеннай выведкай РФ", - цытуе спікера знешнепалітычнага ведамства карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

Па словах Перабійніса, ёсць сведчанні аб непасрэдным удзеле грамадзян Расеі ў каардынацыі і рэалізацыі планаў па сілавым захопе аб'ектаў у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. "Анэксаванаўшы Аўтаномную Рэспубліку Крым, Расейская Федэрацыя ператварыла тэрыторыю паўвострава ў штаб падтрымкі сепаратыстаў, каардынуючы іх злачынныя дзеянні, пастаўляючы дыверсантаў і ўзбраенне", - адзначыў ён.

Нагадаем, 6 красавіка ў Данецку, Харкаве і Луганску агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках