3 траўня 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь праводзіць вучэнні сіл хуткага разгортвання

11
Беларусь праводзіць вучэнні сіл хуткага разгортвання

Адпаведныя падраздзяленні прыводзяцца ў баявую гатоўнасць.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.

Сілы неадкладнага рэагавання і хуткага разгортвання ў далейшым зробяць маршы на палігоны, дзе будуць праведзеныя кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы.

Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці, распачатая са студзеня бягучага года па даручэнні Лукашэнкі.

Першыя два месяцы выпрабоўвалася гатоўнасць органаў кіравання, сегмента супрацьпаветранай абароны, а таксама органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Пасля гэтага правяралася адзіная рэгіянальная сістэма СПА Беларусі і Расеі.

Пры праверцы галоўным чынам ацэньвалася гатоўнасць узбраення і ваеннай тэхнікі да баявога прымянення.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках