3 траўня 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч патрабуе ўтрымаць лекараў ад уцёкаў у Расею

90
Мясніковіч патрабуе ўтрымаць лекараў ад уцёкаў у Расею

Улады заклапаціліся сітуацыяй, якая склалася ў ахове здароўя.

Аблвыканкаму і Менскаму гарвыканкаму даручана прыняць "дзейсныя меры па замацаванні кадраў ва ўстановах аховы здароўя, у першую чаргу ў амбулаторна-паліклінічным звяне". Такое даручэнне, як паведамляе прэс-служба ўрада, было дадзена на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 8 красавіка ў Менску, на якім разглядалася пытанне "Аб удасканаленні работы па медыцынскім абслугоўванні і лекавым забеспячэнні насельніцтва Рэспублікі Беларусь".

"Сёння велізарны недакамплект лекараў, сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, асабліва ў паліклініках невялікіх населеных пунктаў. Нам трэба гэтыя пытанні вырашаць", - сказаў прэм'ер-міністр. Кіраўнік урада звярнуў увагу: важна, як ацэньваюць узровень беларускай аховы здароўя людзі. Ён са шкадаваннем адзначыў, што колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях медыцыны не зніжаецца. У Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў мінулым годзе звярнуліся больш за 9,6 тыс. чалавек. "Гэта ўсё кажа пра тое, што людзі шмат у чым не задаволеныя становішчам спраў у нашай ахове здароўя", - заўважыў Міхаіл Мясніковіч. Найбольшая колькасць зваротаў паступіла з Брэсцкай і Віцебскай абласцей, а таксама з Менска - горада з найбольшай канцэнтрацыяй насельніцтва.

Кіраўнік урада канстатаваў тэндэнцыю росту паказчыкаў часовай непрацаздольнасці насельніцтва і выдаткаў на выплату адпаведных дапамог. У мінулым годзе затраты на аплату бальнічных лістоў склалі Br5,1 трлн, пры тым, што на ўсю ахову здароўя было вылучана каля Br25 трлн. "Я стаўлю задачу перад членамі прэзідыума ўрада выявіць недахопы ў сістэме аховы здароўя, безумоўна, не для таго, каб пасыпаць галаву попелам, а для выпрацоўкі комплексу мер, якія будуць працаваць на ўстараненне прычын, якія спараджаюць негатыўныя з'явы", - сказаў прэм'ер-міністр.

Нагадаем, раней міністр аховы здароўя Васіль Жарко адзначыў, што ў прымежных рэгіёнах Расеі зацікаўленыя ў прыцягненні беларускіх спецыялістаў і прапануюць больш высокія заробкі. У краінах Еўразвяза таксама назіраецца дэфіцыт медыцынскіх кадраў. Як паказала анкетаванне, вызначальнай умовай для замацавання спецыялістаў, у тым ліку маладых, з'яўляецца памер зарплаты, магчымасць прафесійнага росту і наяўнасць жылля.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках