3 траўня 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы: Крым пакінулі 5 тысяч бежанцаў

5
Рада Еўропы: Крым пакінулі 5 тысяч бежанцаў

Большасць з іх - крымскія татары.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў кіраўнік дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, перадае РБК-Украина.

"Камітэт адзначыў стабільныя ўмовы і адсутнасць адчування беззаконня ў нацыянальных меншасцяў Украіны. Камітэт выказаў асноўныя перасцярогі, з нагоды бяспекі і доступу да сваіх правоў з боку крымскіх татараў. У ходзе візіту, камітэт атрымаў інфармацыю, што каля 5 тыс асоб, у асноўным крымскія татары і ў асноўным жанчыны і дзеці пакінулі Крым. У дакладзе таксама адзначаецца, што існуе значная нявызначанасць і страх сярод крымскіх татараў за сваю будучыню", - заявіў Перабійніс.

У той жа час, па словах дыпламата, яўрэйская абшчына ва Украіне не выказвае неспакою і не фіксуе рост антысеміцкіх настрояў.

Візіт прадстаўнікоў камітэта ва Украіну адбыўся 21-26 сакавіка ў выкананне рашэння Камітэта міністраў Рады Еўропы ад 14 сакавіка. Кансультатыўны камітэт выказаў занепакоенасць негатыўным уплывам асвятлення як нацыянальнымі, так і міжнароднымі СМІ пытанняў міжнацыянальных адносінаў ва Украіне.

"Рэгулярныя і, зыходзячы з ацэнкі дэлегацыі, часта неабгрунтаваныя паведамленні ў СМІ аб парушэннях правоў чалавека і меншасцяў ва Украіне падымаюць напружанне і страхі сярод насельніцтва, не спрыяюць супакаенню агульнай сітуацыі", - працытаваў высновы камітэта Перабійніс.

Фота: drygienovosti.ru

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках