4 траўня 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты будуюць барыкады ў Адэсе

25
Сепаратысты будуюць барыкады ў Адэсе

У намётавы лагер сепаратыстаў завезлі пясок, які ўкладваюць у будаўнічыя мяшкі і складаюць з іх барыкады.

Агароджу вышынёй блізу 1 метра ўладкоўваюць па перыметры пляцоўкі, на якой знаходзіцца намётавы гарадок. Сюды ж звезлі шмат аўтамабільных шын, якія таксама выклалі ля мяшкоў, піша УНІАН.

Таксама прарасейскія актывісты прывезлі на Кулікова поле старыя дошкі, розную металічную арматуру. На пытанні журналістаў людзі, што выкладваюць усе гэтыя прыстасаванні, аддаюць перавагу не адказваць, ці кажуць, што «для абароны ад нападу».

Адзін з прысутных, якія аддаюць указанні іншым грамадзянам, Ягор Кваснюк (сын дэпутата Адэскай гарадской рады ад партыі «Радзіма» Рыгора Кваснюка), заявіў, што гэта - бутафорныя барыкады, якія неабходныя для таго, каб 10 красавіка адсвяткаваць Дзень вызвалення горада ад фашысцкіх захопнікаў.

Адзначым, 7 красавіка ў Адэсе брат арыштаванага, падазраванага ў сепаратызме Антона Давідчанкі - Арцём Давідчанка падчас прарасейскага мітынгу на Куліковым полі заклікаў пабудаваць барыкады. Перад гэтым некалькі актывістаў заклікалі тых, хто сабраўся, «прама цяпер пачаць актыўныя дзеянні» - ісці маршам да Дзюка, каб «разабрацца» там з прыхільнікамі адзінай Украіны, ісці на захоп абласной адміністрацыі і будынка абласнога ўпраўлення СБУ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках