3 траўня 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не хочуць адпачываць у акупаваным Крыме

66
Беларусы не хочуць адпачываць у акупаваным Крыме

Турагенцтвы Беларусі адмаўляюцца ад тураў на паўвыспе, якую анэксавала Расея.

Сайт charter97.org даведаўся, ці карыстаюцца попытам пуцёўкі на крымскія курорты напярэдадні сезону адпачынкаў.

«Туры ў Крым пакуль яшчэ пад пытаннем. Калі ва Украіне ўсё будзе добра, то, вядома, нашы турысты паедуць. Калі ж не, то, натуральна, не паедуць», - сказалі карэспандэнту charter97.org у турыстычным агенцтве «Любы тур».

У турфірме «Магелан» адзначылі, што «з Крымам не працуюць».

«Але наогул, наколькі мы ведаем, агенцтвы, якія спецыялізаваліся на ім, цяпер мяняюць напрамкі», - запэўнілі там.

У заснаванай адміністрацыяй Лукашэнкі турыстычнай кампаніі «Цэнтркурорт» таксама канстатавалі падзенне попыту на пуцёўкі ў санаторыі і пансіянаты Крымскай паўвыспы.

«Мы робім туры ў Крым, але ў гэтым годзе попыт на іх, вядома, паменшыўся», - паведамілі там.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках