3 траўня 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны патлумачыла РФ розніцу паміж Еўрамайданам і сепаратыстамі

23
МЗС Украіны патлумачыла РФ розніцу паміж Еўрамайданам і сепаратыстамі

Апошнім часам у рыторыцы афіцыйных прадстаўнікоў РФ назіраюцца неймаверныя спробы апраўдаць сепаратызм ва Украіне.

Пра гэта сказана ў каментары МЗС Украіны.

Паводле паведамлення, Расея спрабуе абвінаваціць Украіну ў прымяненні «падвойных стандартаў», спрабуючы параўнаць падзеі на Еўрамайдане і цяперашнія сепаратысцкія акцыі, якія праходзяць на поўдні і ўсходзе Украіны. Пры гэтым МЗС Украіны выказвае шкадаванне, што афіцыйныя прадстаўнікі Расейскай Федэрацыі не разумеюць розніцу паміж падзеямі Еўрамайдану і цяперашнімі сепаратысцкімі акцыямі.

«Па-першае, падчас падзеяў Еўрамайдану людзі паўсталі і паміралі пад Дзяржаўным сцягам Украіны; затое інспіраваныя расейскай стараной цяперашнія падзеі на поўдні і ўсходзе, не кажучы аб злачыннай акупацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, адбываюцца пад сцягамі чужой дзяржавы і суправаджаюцца здзекам над украінскімі дзяржаўнымі сімваламі», - адзначае МЗС.

«Па-другое, пратэстоўцы падчас Еўрамайдану выступалі за адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць Украінскай дзяржавы; сепаратысты ў Крыме, на поўдні і ўсходзе Украіны імкнуцца раскалоць нашу краіну ва ўгоду Крамлю; яны рэтранслююць патрабаванні і лозунгі, якія агучваюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі Расейскай Федэрацыі, што відавочна паказвае на тое, хто на самай справе інспіруе і кіруе імі», - заявілі ў ведамстве.

«Па-трэцяе, пратэстоўцы падчас Еўрамайдану адстойвалі еўрапейскую дэмакратычную будучыню Украіны, у якой няма месца карупцыі, самавольству чыноўнікаў і праваабарончых структур, вымагальніцтву, грэбаванню правамі і свабодамі грамадзян, незалежна ад іх нацыянальнасці, веравызнання і мовы зносін; замест гэтага сепаратысты ў Крыме, на поўдні і ўсходзе Украіны кідаюць жыхароў гэтых рэгіёнаў у прорву мінулага - дэградацыі, бяспраўя, карупцыі, галечы, у свет «саўка», - адзначаецца ў паведамленні.

«На самой справе тое, што робіць сёння Расея на поўдні і ўсходзе Украіны, з'яўляецца спробай любой цаной утрымаць Украіну ў сферы свайго ўплыву», - падкрэсліваюць ва ўкраінскім знешнепалітычным ведамстве.

Акрамя гэтага, паводле заявы, расейская старана ніяк не можа зразумець і змірыцца з тым, што грамадзяне Украіны, акрамя купкі праплочаных сепаратыстаў і іх памагатых, не жадаюць жыць у свеце мінулага, у які нас штурхае Масква. Сапраўдным імкненнем украінцаў з'яўляецца пабудова сучаснай дзяржавы на аснове агульнасусветных і еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках