3 траўня 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зубатая матрошка пад песню «Ляпісаў» заклікала да байкоту тавараў з РФ

1

Актывісты руху «Байкот расейскіх тавараў» сёння пікетавалі прадстаўніцтва асацыяцыі «ДжиЭс1 Украіны» ў Кіеве.

Менавіта яна займаецца прысваеннем штрых-кодаў тавараў ва Украіне. Паводле інфармацыі актывістаў, пачасціліся выпадкі, калі тавары з Расеі маскіруюць пад украінскім штрых-кодам «482», піша gazeta.ua.

Да будынка асацыяцыі на вуліцы Арцёма актывісты прыйшлі з двухмятровай зубатай матрошкай, узброенай вінтоўкай. Яе суправаджалі некалькі дзясяткаў чалавек з плакатамі пра байкот тавараў з Расеі. Усё дзейства суправаджалася пад песню беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Матрошка».

«Мы ведаем ужо некалькі выпадкаў з тым, што расейцы маскіруюць свае тавары пад украінскія. Ёсць прэцэдэнты з гарбатай і напрыклад «снікерсамі». Апошнія вырабленыя ў расейскім Ніжнім Ноўгарадзе, а прадаюцца пад штрых-кодамі Вялікабрытаніі і Украіны. Мы лічым сваім абавязкам папярэдзіць, што ў сітуацыі, калі частка тэрыторыі нашай дзяржавы акупаваная расейцамі, мы не маем права дапусціць, каб у нас прадаваліся іх тавары. Сюды прыйшлі, каб заклікаць кіраўніцтва асацыяцыі не прысвойваць расейскім таварам украінскія штрых-коды», - заявіла Любоў Галан, арганізатарка перформансу.

Да актывістаў выйшаў старшыня асацыяцыі Валянцін Асакольскі. Запэўнівае, што ніколі не прысвойваў штрых-код «482» расейскім таварам.

«Зразумейце, мы не маем на гэта права згодна з усімі пастановамі. Да нас звяртаюцца вытворцы, якія знаходзяцца ва Украіне. Мы правяраем іх дакументы і калі ўсё правільна, то дазваляем выкарыстоўваць штрых-код «482». Працэдура такая - калі вытворчасць зарэгістравана ва Украіне, яна і атрымлівае наш штрых-код. Калі вытворчасць знаходзіцца ў нас, але зарэгістравана ў Расеі ці Брытаніі - яна атрымлівае штрых-код той краіны. Мы не правяраем іх пасля таго, як далі дазвол. Калі хтосьці маскіруецца пад нас, то гэта фальсіфікат», - заявіў ён.

Дадамо, што фасад дома да прыходу актывістаў ужо ўпрыгожвалі плакаты «Слава Украіне» і «ДжиЭс1 Украіны» прысвойвае штрых-коды толькі ўкраінскім вытворцам».

Фота: Андрій Жигайло, gazeta.ua
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках